Сустрэча з супрацоўнікам РАНС
31.10.2018 года адбылася сустрэча з супрацоўнікам РАНС і работнікамі нашай установы. На гэтай сустрэчы была даведзена статыстыка аб пажарах, што адбываецца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў нашым раёне: колькі было пажараў у прошлым годзе, колькі ў гэтым. Засмучвае той факт, што ў пажарах гінуць людзі і асабліва дзеці. Можна сказаць толькі адно, што ў многіх выпадках вінаваты самі людзі, але вельмі хочацца каб статыстыка распавядала толькі аб тым, што пажараў і ахвяр стала менш, што людзі выконваюць усе патрабаванні пажарнай бяспекі і вучаць гэтаму сваіх дзяцей.
Можна сказаць толькі адно, што трэба пачынаць з сябе, сваім прыкладам паказваць выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі, бо гэта патрэбна нам самім, а не супрацоўнікам РАНС або педагогам, бо наша жыццё ў нашых руках.