Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ўвесь год.
Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах ці індывідуальна. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі і вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца гульня, заняткі. Адукацыйны працэс арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня. Вучэбны план установы распрацоўваецца ўстановай адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плану дашкольнай адукацыі, вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і зацвярджаецца кіраўніком установы. Правядзенне заняткаў ва Установе ажыццяўляецца пераважна ў першую палову дня. У другую палову дня праводзяцца святы, гульні, заняткі па інтарэсах. Асноўнай мовай навучання і выхавання ва Установе з’яўляецца беларуская мова.
Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў, але не можа быць больш тэрміна, устаноўленага заканадаўствам.