Святы нашых бацькоў
22 лютага і сёння 6 сакавіка адбыліся ў нашай установе святы для бацькоў нашых выхаванцаў.
Дзеці старанна гатаваліся да гэтых свят. Дзеці разам з бацькамі ўдзельнічалі ў эстафетах на Дзень абаронцаў Айчыны, спявалі песні для нашых любых матуль і бабуль. З дапамогай выхавальнікаў рыхтавалі падарункі для самых любых і дарагіх: тат і матуль. Дзеці ўпершыню станцавалі са сваімі любымі матулямі свой першы вальс. Негледзячы на невялікую колькасць выхаванцаў, святы прайшлі на "ура", усе былі задаволены і ў адрас супрацоўнікаў дзіцячага сада прагучала шмат удзячных слоў ад нашых бацькоў. Нам прыемна, што наша праца ацэньваецца станоўча. Дзякуем Вам, дарагія нашы бацькі.